Брэйвіку адмовілі ў рэгістрацыі партыі
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
11.05.2013 16:50
Тэрарыст плянаваў зарэгістраваць палітычную арганізацыю “Фашысцкая партыя Нарвэгіі й Паўночная ліга”.
Андэрсу Брэйвіку адмовілі ў рэгістрацыі фашысцкай партыі. Асуджаны на 21 год пазбаўленьня свабоды за тэракт падаў заяўку на стварэньне палітычнай арганізацыі “Фашысцкая партыя Нарвэгіі й Паўночная ліга”.
Улады адмову ў рэгістрацыі патлумачылі тым, што для стварэньня асацыяцыі неабходны мінімум два чалавекі, а ў заяўцы фігуруе толькі адзін Брэйвік. Да таго ж ён не паведаміў пра неабходныя арганізацыйна-прававыя ўмовы, якія рэгулююць дзейнасьць партыі.
Але тэрарыст ня думае спыняцца. Яго адвакат паведаміў, што падасьць новую заяўку на стварэньне асацыяцыі, у якой будуць выкананыя ўсе юрыдычныя правілы.
Андэрс Брэйвік 22 ліпеня 2011 года падклаў бомбу ў Осла, у выніку выбуху загінулі 8 чалавек. У той жа дзень у моладзевым лягеры на выспе Ўтоя ён адкрыў стральбу, у выніку якой загінулі 69 чалавек, многія атрымалі раненьні.
вс