Logo Polskiego Radia
Print

Памёр Л. Энгляйтнэр - найстарэйшы вязень канцлягераў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.05.2013 16:44
На падставе ягонага лёсу ўзьнікла кніга й фільм пад назвай „Нязломная воля".

/

Памёр найстарэйшы вядомы вязень нацысцкіх канцлягераў Другой сусьветнай вайны. Аўстрыйцу Леапольду Энгляйтнэру было 107 гадоў. У гады 1939 - 1943 ён быў вязьнем лягераў у Бухэнвальдзе, Нідэрхаген і Равэнсбрук.

Энгляйтнэр адмовіўся адрачыся ад сваёй рэлігіі (ён быў сьведкам Іеговы) узамен за свабоду. Урэшце рэшт, яго адпусьцілі зь лягера, але астатнюю частку свайго жыцьця ён меў працаваць прымусовым рабочым на фэрмах. Калі аўстрыец пакідаў лягер, ён важыў 28 кг.

Ён пачаў прымусовую працу на фэрме разьмешчанай непадалёк ад роднага горада Бад-Ішль у Аўстрыі, адкуль быў вызвалены ў 1946 г. амэрыканскімі войскамі. Пасьля вызваленьня ён дзейнічаў у якасьці місіянэра ды працаваў у розных прафэсіях.

Леапольд Энгляйтнэр стаў вядомым у 1999 годзе, калі на падставе ягонага лёсу была напісаная кніга й зьняты фільм пад назвай „Нязломная воля".

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт