Балгарыя: чалавек абліў сябе бэнзынам і падпаліў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        02.05.2013 10:33
                    
                                 
                
                
                    Гэта з лютага восьмая спроба самаспаленьня ў гэтай краіне.
                
                
                
                
               
                
                         
presseurop.eu
 
  Чарговы грамадзянін Балгарыі абліў сябе бэнзынам і падпаліў. Гэта восьмы выпадак самаспаленьня ў гэтай краіне зь лютага. Да трагедыі дайшло ў горадзе Смолян, на поўдні краіны.
Хваля самаспаленьняў пачалася ў Балгарыі пасьля пратэстаў супраць высокіх рахункаў за электраэнэргію. Яны прывялі да адстаўкі правацэнтрысцкага кабінэта міністра Бойка Барысава й датэрміновых выбараў.
Чатыры чалавекі памерлі ў выніку сваіх адчайных дзеяньняў. Адзін зь іх падпаліў сябе ў знак пратэсту супраць махлярстваў уладаў. Хваля пратэстаў пасьля сьмерці 36-гадовага фатографа Пламэна Гаранава прымусіла мэра горада да адстаўкі. У іншых выпадках прычынай спробы самаспаленьня былі галеча й пачуцьцё безвыходнасьці.
На гэты раз трагедыя адбылася ў горадзе Смолян у паўднёвай частцы Балгарыі. Мужчыну сярэдняга ўзросту, які абліў сябе бэнзынам і падпаліў, быў дастаўлены ў бальніцу. У яго апёкі 70% паверхні цела.
аз