Выспы Сэнкаку зноў сталі прычынай міжнароднай спрэчкі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        23.04.2013 17:21
                    
                                 
                
                
                    Гэтым разам гаворка ідзе пра восем кітайскіх ваенных караблёў, якія апынуліся непадалёк ад спрэчных выспаў.
                
                
                
                
               
                
                         
cimsec.org
 
  Амбасадара Кітая выклікалі ў японскае МЗС. Гэта рэакцыя на чарговы інцыдэнту, да якога дайшло на Ўсходне-Кітайскім моры.
Гаворка ідзе пра спрэчныя, незаселеныя выспы Сэнкаку, у непасрэднай блізкасьці якіх апынуліся восем кітайскіх ваенных караблёў.
У верасьні мінулага года, Японія купіла ў прыватнага ўладальніка тры зь пяці выспаў. З гэтага часу на Ўсходне-Кітайскім моры рэгулярна даходзіць да інцыдэнтаў.
Улады Японіі з самага пачатку падкрэсьліваюць, што спрэчныя выспы павінны належаць японскай краіне. Спрэчка за архіпэляг працягваецца з 60-х гадоў ХХ стагодзьдзя. Ва ўвесь канфлікт заангажаваны таксама Тайвань.
аз