Logo Polskiego Radia
Print

У Тыбэце засыпаны 83 шахцёры

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.03.2013 18:49
У пошуку шахцёраў удзельнічаюць больш за тысячу выратавальнікаў.

/

Працягваецца выратавальная акцыя на шахце золата ў Тыбэце, дзе пад зямлёй былі засыпаныя 83 шахцёры.

Да апоўзьняў дайшло раніцай па мясцовым часе недалёка ад сталіцы рэгіёну Лхасы. У пошуку шахцёраў удзельнічаюць больш за тысячу выратавальнікаў, пажарнікаў, паліцыянтаў.

Пакуль яны не атрымалі ніякіх прыкметаў жыцьця ад засыпаных шахцёраў. Мясцовыя службы паведамілі, што апоўзень ахапіў паверхню ў 3 або 4 квадратныя кілямэтры.

Уласьнікам шахты па здабычы золата зьяўляецца дзяржава. Большасьць супрацоўнікаў шахты - гэта імігранты зь іншых правінцый Кітая.

У горным раёне Тыбэта часта даходзіць да апоўзняў, у тым ліку ў выніку інтэнсіўнай дабычы выкапняў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт