Вобшук офісу Amnesty International у Маскве
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
25.03.2013 17:11
Гэта дазваляе спэцслужбам дакумэнт, які летась у траўні падпісаў Уладзімір Пуцін.
Расейская пракуратура правяла вобшук офісу Amnesty International у Маскве. Прэзыдэнт завострыў кантроль над няўрадавымі арганізацыямі, патлумачыўшы гэта пытаньнем бясьпекі.
Аднак кіраўнік Amnesty International у Расеі сьцьвярджае, што вобшук офісу арганізацыі — гэта мера запалохваньня й перасьледу. Пракуратура не патлумачыла, чаму былі прынятыя гэтыя крокі.
ЗША, Рада Эўропы й сама AI на мінулым тыдні раскрытыкавалі кантроль няўрадавых арганізацый у Расеі. Адной з пракантрольных НДА быў „Мэмарыял” — арганізацыя, якая займаецца гістарычнымі дасьледаваньнямі й распаўсюдам ведаў пра ахвяр савецкага пэрыяду. Яна таксама абараняе правы чалавека ў краінах б. СССР.
Крэмль тлумачыць, што кантроль над няўрадавымі арганізацыямі неабходны дзеля прадухіленьня шпіянажу на карысьць іншых дзяржаваў. Праўціўнікі Пуціна лічаць, што гэта надуманая прычына, якая абгрунтоўвае перасьлед апазыцыі.
яс