Logo Polskiego Radia
Print

Падае падтрымка Абамы. З-за падаткаў

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 19.03.2013 12:05
У ЗША ўпершыню за апошнія паўгода падае падтрымка прэзыдэнта Барака Абамы.
foto: PAP/EPA/Michael Reynolds

Ня самы лепшы вынік і ў Рэспубліканскай партыі. Вынікі апошняга апытаньня апублікавала тэлевізія CNN.

Яшчэ ў верасьні падтрымка Барака Абамы мінімальна расла. Цяпер, аднак, яна зьнізілася ніжэй за 50 адсоткаў. Палова амэрыканскіх рэспандэнтаў выказалі крытычную ацэнку нядаўніх дзеяньняў Белага дому. Справа, у першую чаргу, у падатках і велізарнай бюджэтнай нястачы. Фінансавую палітыку прэзыдэнта падтрымлівае усяго 31 адсотак рэспандэнтаў.

54 адсоткі апытаных адмоўна ацэньваюць Рэспубліканскую партыю. Не без значэньня тут параза яе кандыдата на прэзыдэнцкіх выбарах. Больш за дзьве траціны апытаных падкрэсьлілі, што рэспубліканцы дзейнічаюць на карысьць багатых, і што гэта "каманда старых мужчын, якія не паддаюцца рэформам". Аднак яны маюць вельмі моцную падтрымку ў паўднёвых штатах.

Вынікі ясна паказваюць, што амэрыканскія грамадзяне стаміліся ад сваіх палітыкаў. Прыхільнасьць дэмакратам выказалі 46 адсоткаў апытаных, 48% ацанілі іх адмоўна.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт