Logo Polskiego Radia
Print

На Эльбрусе ўзноўленыя пошукі паляка

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 19.03.2013 11:04
Пасьля двухдзённага перапынку ўзноўленыя пошукі 23-гадовага польскага альпініста.

/


Цягам апошніх двух дзён з-за сьнегападу, які моцна абмяжоўваў бачнасьць, ратаўнікі не маглі выйсьці ў горы. Сёньня зранку на пошукі адправілася 7-асабовая каманда, паведаміў прэс-сакратар ратавальнага цэнтру Кабардына–Балкарыі Мурат Апажыхаў.

23-гадовы паляк адправіўся на самую высокую вяршыню Каўказу разам зь сябрам зь Ірану. Кантакт з альпіністамі абарваўся 9 сакавіка. Іх лёс застаецца невядомым.

Пошукі пачаліся ў суботу зранку. Ратаўнікі з Кабардына–Балкарыі знайшлі ў гарах два кінутыя наплечнікі. У нядзелю й панядзелак у пошуках перашкодзіў сьнегапад. Сёньня пашуковая акцыя ўзноўленая.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт