Logo Polskiego Radia
Print

Вяртаньне з зорак

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 16.03.2013 14:01
Пасьля 143 дзён, праведзеных на зямной арбіце, на плянэту вярнуўся троxасабовы экіпаж Міжнароднай касьмічнай станцыі ISS.
www.poznajtajemnice.pl

/



Як паведамілі ў Цэнтры кіраваньня палётамі, касманаўты адчуваюць сябе добра.
Двое расейцаў, Яўгеній Навіцкі і Алег Тарэлкін, ды амэрыканец Кэвін Форд павінны былі вярнуцца ў пятніцу. Аднак з-за дрэннага надвор'я палёт на Зямлю быў адменены.

У ноч зь пятніцы на суботу экспэрты Цэнтру кіраваньня палётамі далі згоду на старт „Саюзу ТМА 06М”, які пасьпяхова доставіў касманаўтаў на Зямлю.

На Міжнароднай касьмічнай станцыі засталіся трое чалавек: расеец, амэрыканец ды канадзец. 29 сакавіка да іх павінны далучыцца двое расейцаў і амэрыканец.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт