Чавэс ня будзе як Ленін
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
14.03.2013 15:10
Хутчэй за ўсё ўжо позна бальзамаваць цела прэзыдэнта Вэнэсуэлы Ўга Чавэса.
Уґо Чавес був президентом Венесуели у 1999-2013 рр.EPA/DAVID FERNANDEZ
Выконваючы абавязкі галавы дзяржавы Нікаляс Мадура заявіў, што могуць узьнікнуць праблемы з падрыхтоўкай цела памерлага да таго, каб яго можна было паказваць публіцы ў шкляной труне, як Леніна.
Мадура паведаміў, што вэнэсуэльскія ўлады праводзяць кансультацыі па гэтым пытаньні са спэцыялістамі з Расеі і Нямеччыны, а яны даюць зразумець, што забальзамаваць цела Чавэса будзе складана. Паводле экспэртаў, пэўныя падрыхтоўчыя дзеяньні трэба было выканаць намнога раней.
Два дні пасьля сьмерці прэзыдэнта Вэнэсуэлы Нікаляс Мадура заявіў, што цела Чавэса будзе забальзамаванае й выстаўленае для наведвальнікаў „на ўсе часы”.
Труна Чавэса, які памёр 5 сакавіка, цяпер знаходзіцца ў Вайсковай акадэміі ў Каракасе, а заўтра будзе перавезенае ў сталічны Вайсковы музэй.
яс