Сусьветныя лідары разьвіталіся з Чавэсам
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
08.03.2013 17:40
Разам з суседзямі Вэнэсуэлы прыбылі шматлікія дэлегацыі з Эўропы.
fot. EPA/VASILY FEDOSENKO
З прэзыдэнтам Вэнэсуэлы разьвіталіся дэлегацыі некалькі дзясяткаў краін. У апошні шлях яго праводзілі прэзыдэнты Кубы - Рауль Кастра, Ірану – Махмуд Ахмадзінэжад, Беларусі – Аляксандар Лукашэнка (таварышы Чавэса з фармаванай ім антызаходняй кааліцыі).
Віцэ-прэзыдэнт Вэнэсуэлы Нікаляс Мадура, які пераняў функцыі памерлага прэзыдэнта, казаў пра прыезд 30 кіраўнікоў краін і ўрадаў з цэлага сьвету ды дэлегацыі з 50 чарговых дзяржаваў.
Цягам бліжэйшых 7 дзён цела Уга Чавэса будзе публічна выстаўлена. Пасьля яго забальзамуюць і разьмесьцяць у Нацыянальным маўзалеі.
ав