Цела Чавэса забальзамуюць і выставяць у музэі
PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic
08.03.2013 11:31
Пра гэта паведаміў пераемнік прэзыдэнта Венэсуэлы Нікаляс Мадура.
Улады прынялі рашэньне падоўжыць тэрмін разьвітаньня з памерлым 5 сакавіка Уга Чавэсам
"Камандантэ можна будзе ўбачыць яшчэ на працягу не менш як сямі дзён, каб народ змог зрабіць гэта без якіх-небудзь абмежаваньняў: на самай справе, іх мільёны, і мы хочам, каб кожны, хто захоча, мог яго ўбачыць ", - сказаў Мадура
Труну зь целам Чавэса выставяць на тэрыторыі вайсковай базы, дзе ў 1992 годзе ён - тады яшчэ палкоўнік-дэсантнік - сплянаваў няўдалы ваенны пераварот. Па словах Мадура, пасьля бальзамаваньня цела Чавэса ў шкляной труне зьмесьцяць у Музэі рэвалюцыі ў сталіцы краіны Каракасе.