Разьвітаньне з Угам Чавэсам
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
07.03.2013 17:31
У Каракасе пачалося разьвітаньне з Угам Чавэсам, улады ўзмацьнілі меры бясьпекі.
Цырымонія разьвітаньня з прэзыдэнтам Вэнэсуэлы Ўгам Чавэсам праходзіць у Вайсковай акадэміі Каракаса. Труну зь целам Чавэса везьлі туды праз увесь горад, картэж праехаў каля 8 кілямэтраў у суправаджэньні дзясяткаў тысяч грамадзянаў. Разьвітаньне з прэзыдэнтам, які, як стала афіцыйна вядома, памёр ад інфаркту, працягнецца да пятніцы, у гэты дзень яго пахаваюць.
Вакол труны знаходзяцца самыя блізкія Чавэсу людзі, у тым ліку віцэ-прэзыдэнт Нікалас Мадура, і замежныя высокапастаўленыя госьці. Неўзабаве з вэнэсуэльскім лідарам змогуць разьвітацца звычайныя грамадзяне.
Каля Вайсковай акадэміі ўжо сабраліся дзясяткі тысяч чалавек. Улады абвясьцілі, што фатаграфаваць унутры памяшканьня забаронена, а людзі ня змогуць увайсьці з торбамі й пакетамі ў руках.
У Вэнэсуэле аб'яўленая тыднёвая жалоба, якая працягнецца да 12 сакавіка.
эб