Logo Polskiego Radia
Print

Дочкі Кадырава ведаюць Каран на памяць

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.03.2013 10:57
Дзяўчынкі амаль год вучылі сьвятую кнігу ісляму.

/

Дачка прэзыдэнта Чачні Рамзана Кадырава стала даверанай асобай Карана. 11-гадовая Хутмат вывучыла на памяць сьвятую кнігу ісляму. Гэта дае дзяўчынцы права насіць ганаровы тытул хафіза, або „ахоўваючая Карана”.

Пра посьпех дачкі паведаміў у сваім блёгу сам Кадыраў. Гэта ўжо другое дзіця прэзыдэнта Чачні, якое ведае на памяць увесь Каран.

Год раней хафізам стала таксама старэйшая дачка чачэнскага лідара - Айшат. Дзяўчынкі вывучалі сьвятую кнігу амаль год.

Каран складаецца з 114 разьдзелаў і 320 тысяч літараў. У сям'і Кадыраваў ёсьць больш людзей, якія ведаюць Каран на памяць. Сваяк прэзыдэнта, Хамзат, зьяўляецца галоўным настаўнікам у школе для хафізаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт