Уга Чавэс у крытычным стане
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        05.03.2013 22:17
                    
                                 
                
                
                    Прэзыдэнт Вэнэсуэлы пакутуе ад вострай рэспіратарнай інфэкцыі.
                
                
                    
                        
Hugo ChávezMarcello Casal Jr./Abr /C.C 3.0
                     
                
                
                
               
                
                          Прэзыдэнт Уга Чавэс знаходзіцца ў крытычным стане, - пра гэта ў сваім тэлевізійным выступленьні паведаміў віцэ-прэзыдэны Вэнэсуэлы Нікалас Мадура.
Перад гэтым у Каракасе адбылася надзвычайная сустрэча найвышэйшых рангам палітыкаў і вайскоўцаў краіны.
Міністaр сувязі й інфармацыі Эрнэста Вільегас паведаміў, што Чавэс пакутуе ад вострай рэспіратарнай інфэкцыі, якая ўзьнікла пасьля апошняй апэрацыі.
Ён нагадаў, што кіраўнік Вэнэсуэлы цяпер праходзіць новы й вельмі моцны курс хіміятэрапіі пасьля працяглага лячэньня на Кубе.
Пры гэтым улады краіны прызнаюць, што агульны стан кіраўніка дзяржавы працягвае заставацца вельмі слабым.
аз