"Наша Ўкраіна" самараспусьцілася
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
03.03.2013 08:40
Палітычную арганізацыю распусьцілі праціўнікі Юшчанкі.
У Кіеве самараспусьцілася палітычная партыя „Наша Ўкраіна”.
Рашэньне было прынятае на ўчарашнім зьезьдзе партыі, у якім удзельнічалі праціўнікі экс-прэзыдэнта Віктара Юшчанкі.
Рашэньнем зьезда ўстаноўчыя дакумэнты, пячатка й сьцяг партыі будуць перададзеныя ў музэй гісторыі „аранжавай рэвалюцыі”.
Прыхільнікі Юшчанкі пікетавалі будынак, дзе праходзіў зьезд, пратэстуючы супраць яго правядзеньня.
svaboda.org/аз