Logo Polskiego Radia
Print

Зяць караля Гішпаніі ня плоціць за іпатэку (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 01.03.2013 19:04
Іньякі Ўрдангарын, які мае тытул герцага Пальма-дэ-Маёркскага, нямае грошай, каб плаціць за іпатэку.

Зяць караля Гішпаніі Хуана Карляса ня плаціць па крэдытах, паведамляе з Барсэлёны карэспандэнтка Польскага радыё. Іньякі Ўрдангарын, які мае тытул герцага Пальма-дэ-Маёркскага, нямае грошай, каб плаціць за іпатэку. Муж наймалодшай дачкі гішпанскага караля павінен штомесяц уносіць 20 тыс. эўра на пагашэньне іпатэчнага крэдыта, які ён узяў на пакупку шыкарнай вілы. Дом знаходзіцца ў прэстыжным раёне Барсэлёны, а яго кошт складае 6 млн. эўра.
Да лістапада каралеўскі зяць працаваў у гішпанскай тэлекамунікацыйнай фірме. Яго гадавы даход складаў да 2 млн. эўра ў год. Іньякі Ўрдангарын страціў працу пасьля таго, як праваахоўныя органы абвінавацілі яго ў фінансавых махінацыях.

вс

foto:wikipedia
foto:wikipedia
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт