Logo Polskiego Radia
Print

Бюст з 11 літраў крыві скульптара

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 25.02.2013 09:21
11 літраў уласнай крыві патраціў індыйскі скульптар на бюст міністра штата.

/


Такім нетыповым спосабам індыйскі скульптар Хусаіні хацеў выказаць сваю ўдзячнасьць уладам.

Да 65-годзьдзя галоўнага міністра штата Таміл Наду скульптар стварыў яе бюст з 11 літраў уласнай замарожанай крыві.

Матэрыял для будучага шэдэўру Хусаіні зьбіраў восем гадоў. Усяго дзень пайшоў на тое, каб надаць бюсту патрэбную форму: была вырабленая сіліконавая форма, якую запоўнілі крывёю, замарозілі, пасьля чаго сілікон аддзялілі ад кавалка заледзянелай крыві.

Мяркуецца, што скульптуру хутка адвязуць на спэцыяльным грузавіку ў Дэлі, дзе выставяць на ўсеагульны агляд у Нацыянальнай акадэміі мастацтваў.

ctv.by/nn.by/эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт