Паліць у ЗША стане занадта дорага
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alaksandar  Papko
                        
                        20.02.2013 20:15
                    
                                 
                
                
                    Супраць ініцыятывы Барака Абамы выступілі тытунёвыя канцэрны і ... Таварыства барацьбы з ракам.
                
                
                    
                        
Фота: labgrab.com
                     
                
                
                
               
                
                         Рэформа сыстэмы аховы здароўя, якую рэалізуе адміністрацыя Барака Абамы,  можа прывесьці да таго, што паліць у ЗША стане вельмі накладна для ўласнага бюджэту. Урад хоча змусіць курыльшчыкаў плаціць вышэйшыя стаўкі сацыяльнага страхаваньня. Яны могуць пераўзыходзіць сумы, якія плаціць звычайны грамадзянін, ажно на 50%.
Супраць гэтай ініцыятывы выступілі тытунёвыя канцэрны і ... Таварыства барацьбы з ракам. Дабрачынная арганізацыя аргумэнтуе, што за паленьне будуць пакараныя перадусім бедныя людзі, якія паляць найбольш. “Мы супраць паленьня, а не курыльшчыкаў”, - заяўляюць грамадзкія актывісты. Іх апанэнты аргумэнтуюць, што калі аматараў тытуню не прымусіць плаціць больш, іх лячэньне будуць аплочваць іншыя грамадзяне.
 IAR/ап