Logo Polskiego Radia
Print

Соты манах зьдзейсьніў самаспаленьне

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.02.2013 12:26
З 2009 году згарэла 83 са 100 манахаў-тыбэтцаў, якія спрабавалі самаспаліцца.
Tybetańska flagaTybetańska flagafot. Peter Krefting/Wikimedia Commons/CC

Адбылася сотая спроба самаспаленьня супраць палітыкі Кітая ў Тыбэце. Гэтым разам здарэньне адбылося ў сталіцы Нэпала Катманду. На вачах турыстаў падпаліўся будыйскі манах. Здарэньне адбылося блізу аднаго з найбольш сакральных месцаў для вернікаў будызму. Акрамя гэтага мужчына выкрыкваў антыкітайскія лёзунгі. Манах у крытычным стане трапіў у шпіталь.

Паводле тыбэцкага ўраду на выгнаньні, з сакавіка 2009 году падпалілася ўжо 100 чалавек, зь якіх 83 асобы памерлі. Такім драматычным чынам тыбэтцы пратэстуюць супраць пагаршэньня сытуацыі ў Тыбэце.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт