"Ты — прах, і ў прах вернешся"
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        13.02.2013 11:28
                    
                                 
                
                
                    Папяльцовая серада распачынае ў Каталіцкім касьцёле Вялікі пост. 
                
                
                
                
               
                
                         
wikipedia.pl
 
  Падчас сьвятой Імшы сьвятары пасыплюць голавы вернікаў попелам, вымаўляючы словы: "Памятай, што ты — прах, і ў прах вернешся".
Ксёндз Томаш Кудашэвіч са Слупска тлумачыць, што гэта сымбалічны жэст, але вельмі значны: «Паглядзі, усё, што нас акружае, насамрэч зьяўляецца шчопацьцю попелу. Памятай, усё мінае – застаецца толькі Бог».
Згодна з традыцыяй, Папяльцовая серада зьяўляецца адным з двух дзён у годзе, калі абавязвае строгі пост (можна паесьці тры разы: адзін раз дасыта й два крыху).
ав