Logo Polskiego Radia
Print

Паўночнакарэйскае ядзернае выпрабаваньне выклікала землятрус

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 12.02.2013 09:26
Эпіцэнтар знаходзіўся кілямэтр пад зямлёй, блізу атамнага палігону.

/


КНДР паінфармавала ЗША й Кітай аб правядзеньні ядзернага выпрабаваньня яшчэ напярэдадні днём, паведамляе Reuters са спасылкай на паўднёвакарэйскія СМІ. Раней атамныя выпрабаваньні праводзіліся КНДР у 2006 і 2009 гадах. Паўночная Карэя — адна з найбяднейшых краінаў свету. Гэта таталітарная дзяржава, улада ў якой належыць сям'і Кімаў.

Паводле зьвестак паўднёвакарэйскага ўраду, Пхеньян накіраваў у панядзелак адпаведнае апавяшчэньне пра будучае выпрабаваньне Вашынгтону і Пекіну. У сувязі з тым, што здарылася, Паўднёвая Карэя склікае надзвычайнае паседжаньне ААН.

Раней на тэрыторыі КНДР былі зафіксаваныя падземныя штуршкі магнітудай 5,1. Напрыканцы студзеня Кім Чэн Ын выдаў сакрэтны загад аб завяршэньні падрыхтоўкі да ядзернага выпрабаваньня й запуску цэлага шэрагу ракет, цэлем якіх мелася быць ЗША, а таксама ўвёў у краіне ваеннае становішча.

Летась у сьнежні Паўночная Карэя пасьпяхова запусьціла ракету «Ынха-3». Яна вывела на арбіту спадарожнік, які, паводле зьвестак амэрыканскіх спэцыялістаў, не працуе. Сусьветная супольнасьць схільная разглядаць гэты праект як прыхаванае выпрабаваньне Пхеньянам балістычнай ракеты вялікай дальнасьці.

Reuters/ nn.by/ эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт