У Бразіліі пачаўся славуты карнавал
PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic
09.02.2013 16:00
Святочныя гуляньні ў рытме самбы будуць працягвацца на працягу пяці дзён.
У Бразіліі сьвяточнымі шэсьцямі стартаваў знакаміты карнавал, паведамляюць мясцовыя СМІ.
Святочныя гуляньні ў рытме самбы будуць працягвацца на працягу пяці дзён.
Фармальным пачаткам карнавала стала цырымонія ў Рыа-дэ-Жанэйра. Прэфэкт Рыа Эдуарда Паес перадаў ключы ад горада "каралю Мома" - "манарху" карнавалу, які й абвясьціў пра пачатак карнавальных шэсьцяў.
У цэнтры Рыа адкрыўся традыцыйны Самбадром. У ходзе карнавала школы самбы будуць спаборнічаць за званьне лепшай, прадстаўляючы на суд публікі касьцюміраваныя прадстаўленьні-імправізацыі на самыя розныя тэмы.
Як прагназуецца, карнавал павінны наведаць шэсьць мільёнаў чалавек, што можа стаць новым рэкордам для гэтага сьвята.
дг