Logo Polskiego Radia
Print

Забаронена паляваньне на ваўкоў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 07.02.2013 17:53
Швэдзкія ўлады спынілі адстрэл ваўкоў, які выклікаў пратэсты абаронцаў жывёл.


tapeciak.net
tapeciak.net

Дазвол на паляваньне на ваўкоў пацягнула за сабой позвы ў суды, піша BBC News. У сувязі з гэтым урад вырашыў прыпыніць паляваньне да таго часу, пакуль суды ня прымуць рашэньня. На думку экспэртаў, хутчэй за ўсё, у гэтым сэзоне адстрэл ваўкоў будзе канчаткова забаронены.

Раней урад краіны ўхваліў гэтак званы выбарачны адстрэл, каб палепшыць папуляцыю жывёл. У агульнай складанасьці ўлады далі дазвол на вынішчэньне 16 ваўкоў. Да ўвядзеньня забароны паляўнічыя пасьпелі забіць трох зь іх.

Ідэю адстрэлу ваўкоў падтрымлівалі паляўнічыя й фэрмэры, якія скардзіліся, што драпежнікі нішчаць занадта шмат ласёў, а таксама нападаюць на авечак. Аднак абаронцы жывёл сьцьвярджалі, што нельга штучна рэгуляваць папуляцыю відаў у прыродзе, інакш парушыцца экабалянс.

На дадзены момант у Швэцыі налічваецца больш за 270 ваўкоў. Да 1960-х гадоў іх зьнішчэньне заахвочвалася дзяржавай, што паставіла іх папуляцыю на мяжу зьнікненьня. Тады была ўведзены забарона на паляваньне на ваўкоў. Абмежаваны адстрэл быў зноў дазволены ў 2010 годзе.

lenta.ru/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт