Logo Polskiego Radia
Print

Кітай: Сьмяротны прысуд за самаспаленьні

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 31.01.2013 11:56
Кітайскія ўлады прысудзілі да сьмерці двух тыбэтцаў па абвінавачваньні ў забойстве за, нібыта, угаворваньне іншых да самаспаленьня.

Fot.
Fot. Damian Dovarganes AP/Gazeta Wyborcza
Сьмяротны прысуд вынесены для 40-гадовага тыбэцкага манаха. Яго 31 - гадовы пляменьнік атрымаў 10 гадоў пазбаўленьня волі.
Мужчыны былі прызнаныя вінаватымі ў сьмерці васьмі чалавек. Паводле праваабарончай арганізацыі, іх прымусілі прызнаць сваю віну.

40 - гадовы Ларан Кончак - манах з манастыра Кырці ў Аба, дзе часта бываюць самаспаленьні. Яму вынесены смяротны прысуд з адтэрміноўкай, якая звычайна замяняецца пажыццёвым пазбаўленьнем волі. Ён таксама пазбаўлены грамадзянскіх правоў на ўсё жыцьцё. Яго пляменьніку грамадзянскія правы забралі на тры гады.

Гэта першы прысуд ад часу, калі ўлады ў Пэкіне заявілі, што тыбэтцаў, якія дапамагаюць іншым зьдзейсьніць акт самаспаленьня, будуць судзіць за забойства.

У знак пратэсту супраць кітайскай акупацыі Тыбэту з 2009 году сваё жыцьцё скончылі самаспаленьнем амаль сто чалавек. Многія зь іх зьяўляюцца будыйскімі манахамі й манашкамі. Яны дамагаюцца свабоды веравызнаньня й дазволу на вяртаньне духоўнага лідэра Тыбэту Далай-ламы.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт