Масавыя пратэсты ў Баку 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        27.01.2013 13:10
                    
                                 
                
                
                    Гэта доказ салідарнасьці з удзельнікамі ранейшых антыўрадавых пратэстаў у Азэрбайджане.
                
                
                
                
               
                
                         
Фота: IHA
 
  Сотні людзей выйшлі сёньня на вуліцы Баку, каб выказаць салідарнасьць з удзельнікамі акцыяў пратэсту, якія на гэтым тыдні працягваліся ў мястэчку Ісмаіллы.
Як паведамілі азэрбайджанскія СМІ, падчас сёньняшняй акцыі пратэсту ў сталіцы былі затрыманыя больш за 50 удзельнікаў.
На гэтым тыдні ў Ісмаіллы, што ў 150 кілямэтрах на паўночны захад ад сталіцы Баку, адбылося некалькі акцыяў пратэсту. На мітынгу 24 студзеня ўдзельнікі патрабавалі адстаўкі кіраўніка раёна Нізамі Алакбарава, а таксама вызваленьня дзясяткаў затрыманых удзельнікаў першай дэманстрацыі.
Паліцыя ўжыла сьлёзацечны газ, каб разагнаць дэманстрацыю. Таксама затрымалі некалькіх удзельнікаў акцыі.
svaboda.org/аз