Logo Polskiego Radia
Print

Як правільна біць жанчыну

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 14.01.2013 18:45
У некаторых мусульманскіх краінах выйшлі кнігі з парадамі, як і ў якіх выпадках трэба біць сваіх жонак.
foto: glowimages.comfoto: glowimages.com

У некаторых мусульманскіх краінах, такіх як Іран і Саудаўская Арабія, пачалі выходзіць кнігі па «ісламскаму этыкету», у якіх даецца парада па тым, як і ў якіх выпадках трэба біць сваіх жонак.
Да прыкладу, аўтар кнігі “Жанчына ў ісламе” Махамэд Камаль Мустафа піша, што жанчыну трэба біць дубцом (але ня надта тоўстым), бо ўдары павінны прынесьці ёй, у першую чаргу, "не фізычныя, а духоўныя пакуты". Пры гэтым аўтар рэкамэндуе мужчынам "наносіць ўдары па адчувальных частках цела: твары, грудзях, жывату, галаве і гэтак далей".
У той жа час іншы экспэрт па сямейных адносінах, доктар Газі Аль-Шымары з Саудаўскай Арабіі піша, што біць жанчыну па твары ня варта ні ў якім разе, а самі ўдары павінны быць ня вельмі й мяккімі. Акрамя таго, на думку аўтара, мужу варта абавязкова папярэджваць жонку пра тое, колькі удараў ён зьбіраецца ёй зрабіць.
Варта адзначыць, што далёка ня ўсе мусульмане салідарныя з аўтарамі кніг пра ролю жанчыны ў ісламе. Многія вернікі называюць падобныя брашуры "зьневажаючымі іслам агіткамі", заяўляючы, што на самой справе ставяцца да жанчын куды больш паважліва, чым прадстаўнікі іншых рэлігій.

telegraf.by/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт