Самы шчасьлівы і сумны дзень 2012 г.
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
05.01.2013 16:05
Летась самым шчаслівым днём у Італіі было 16 траўня, а самым сумным — 23 ліпеня.
Да такой высковы прыйшлі дасьледкікі, прааналізаваўшы 43.000.000 паведамленьняў, пакінутых італьянцамі на сайце Twitter. Настроі ў грамадзтве былі вынікам палітычных і эканамічных падзей.
Дасьледнікі Міланскага ўнівэрсытэту на падстве зьместу допісаў у сацыяльных сетках вывучалі настроі італьянцаў у 2012 годзе. Не хаваючы зьдзіўленьня, яны прыйшлі да высновы, што самым радасным днём было 16 траўня, калі здарыўся фінансавы скандал у правым крыле партыі Паўночная ліга.
Самым сумным днём, паводле зьместу твітоў, было 23 ліпеня. Гэты дзень на міжнародных фінансавых рынках быў вельмі неспрыяльным для італьянскіх аблігацый.
Найбольш іроніі італьянскія твіты ўтрымлівалі 20 красавіка, калі былы прэм’ер-міністар Сыльвіё Бэрлюсконі назваў „бурлеск-спэктаклямі” распусныя балі, якія ладзіў у сябе дома.
Цяперашні прэм’ер-міністар Марыё Монці стаў героем дня 28 сьнежня, калі абвясьціў, што выходзіць на палітычную арэну. Тады ён быў у цэнтры ўвагі 64% паведамленьняў.
Шчасьлівымі былі таксама дні, калі італьянская нацыянальная зборная выйграла матчы чэмпіянату Эўропы па футболе. Сумныя камэнтары пераважалі 5 сьнежня, калі Бэрлюсконі заявіў, што ён гатовы ізноў стартаваць у выбарах.
эб