Logo Polskiego Radia
Print

Крэмль тлумачыць грамадзянства Дэпардзьё

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 03.01.2013 12:57
Дзьмітры Пяскоў патлумачыў наданьне грамадзянства РФ Жэрару Дэпардзьё яго укладам у разьвіцьцё расейскага кінэматографа.
foto: Wikipedia/Georges Biard

Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб прадастаўленьні актору Жэрару Дэпардзьё расейскага грамадзянства. Аб гэтым паведамляецца на сайце Крамля.

У паведамленьні ўдакладняецца, што грамадзянства прадастаўлена актору ў адпаведнасьці з артыкулам 89 Канстытуцыі РФ, згодна зь якім прэзыдэнт "вырашае пытаньні грамадзянства Расейскай Фэдэрацыі й прадастаўленьня палітычнага прытулку".

Дэпардзьё на пачатку сьнежня 2012 года пераехаў жыць з Францыі ў Бельгію з-за 75-працэнтнага падатку на роскаш, які плянуе ўвесьці прэзыдэнт Франсуа Алянд. Прэм'ер-міністар Францыі Жан-Марк Эйро назваў учынак актора "вартым жалю", што Дэпардзьё палічыў абразай і прыгразіў адмовіцца ад францускага грамадзянства.

20 сьнежня ў ходзе вялікай прэс-канфэрэнцыі Ўладзімір Пуцін заявіў, што гатовы неадкладна даць Дэпардзьё грамадзянства.

Прэс-сакратар прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна Дзьмітры Пяскоў патлумачыў наданьне грамадзянства РФ Жэрару Дэпардзьё яго укладам у разьвіцьцё расейскага кінэматографа. "Справа ў тым, што Дэпардзьё гуляў у шэрагу вельмі буйных кінапраектаў", - сказаў прэс-сакратар.

Лента.ру/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт