Logo Polskiego Radia
Print

Улада забірае ў тыбэтцаў тэлевізары

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.12.2012 15:41
Паводле лякальнай улады, манахі маюць доступ да праграмаў замежных тэлестанцый, якія ачарняюць Кітай.
Tybetańska flagaTybetańska flagafot. Peter Krefting/Wikimedia Commons/CC


З тыбэцкіх манастыроў зьнікаюць тэлевізары. У больш як 300 манастырах кітайская ўлада канфіскавала тэлевізары й спадарожнікавыя антэны. Паводле лякальнай улады, манахі маюць доступ да праграмаў замежных тэлестанцый, якія ачарняюць Кітай.

Гэты год для Тыбэта зьяўляецца адным з найчарнейшых у гісторыі. Больш за 80 манахаў, манашак і сьвецкіх асоб самаспаліліся ў знак пратэсту супраць кітайскай палітыкі ў Тыбэце.

Зь інфармацыі лякальных СМІ вынікае, што ў Тыбэце будзе збудаваная сетка перадатчыкаў, якія будуць трансьляваць лякальныя тэлеканалы. Кітайскія ўлады таксама распачалі кампанію чорнага піяру пра Тыбэт. Учора ў інтэрнэце быў разьмешчаны 30-хвілінны ролік на ангельскай мове, прысьвечаны самаспаленьням. Дакумэнт “раскрываў” арганізатараў гэтых акцый. Паводле кітайскіх уладаў, за імі стаіць Далайлама.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт