Logo Polskiego Radia
Print

Летува: пытаньне правапісу прозьвішчаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.12.2012 17:04
Мы павінны паводзіць сябе па-эўрапейску, - сказаў міністр Лінас Лінкевічус.
Foto: wikimedia

Летува павінна вырашыць праблему правапісу прозьвішчаў, - лічыць новы кіраўнік МЗС Летувы Лінас Лінкевічус.

„Мы павінны паводзіць сябе па-эўрапейску й выконваць абяцаньні былых лідараў нашых краін", - сказаў міністр.

Кіраўнік летувіскай дыпляматыі нагадаў, што ў 1994 годзе тагачасныя прэзыдэнты Польшчы й Летувы - Лех Валэнса й Альгірдас Бразаўскас - падпісалі Дэклярацыю аб супрацоўніцтве й добрасуседзкіх адносінaх, дзе абедзве краіны абавязаліся вырашыць праблему правапісу польскіх прозьвішчаў.

„Мы павінны гэта зрабіць, зразумела, калі гэта магчыма, без парушэньня нашай Канстытуцыі”, - сказаў Лінкевічус.

Міністр падтрымаў таксама ўвядзеньне падвойных назваў вуліц і гарадоў, дзе пражываюць нацменшасьці.

У 2000 годзе летувіскі парлямэнт адхіліў закон, які дазваляў уводзіць правапіс іншамоўных прозьвішчаў у арыгінале, сьцвярджаючы, што гэта пярэчыла б Канстытуцыі краіны.

Летувіскія палякі на працягу многіх гадоў змагаюцца за права пісаць свае прозьвішчы па-польску.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт