Logo Polskiego Radia
Print

Маўзалей дынастыі Кімаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 20.12.2012 22:12
У маўзалеі выстаўлена яхта памерлага лідара, вагоны яго цягніка, аўтамабіль маркі "Мэрсэдэс-Бэнц".

У эфіры дзяржаўнага тэлеканала КНДР былі паказаны кадры, на якіх бачныя інтэр'еры абноўленага маўзалея дынастыі Кімаў.
На здымках відаць, як лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын, яго жонка Лі Соль Чжу й высокапастаўленыя саноўнікі аглядаюць экспазыцыю Кымсусанскага мэмарыяльнага комплексу.
У маўзалеі выстаўлена яхта памерлага лідара, вагоны яго цягніка, дзе, паводле афіцыйнай інфармацыі, ён памёр, яго аўтамабіль маркі "Мэрсэдэс-Бэнц". Акрамя таго, дэманструюцца мэдалі й іншыя асабістыя рэчы Кім Чэн Іра.
Само забальзамаванае цела памерлага лідара КНДР у эфіры карэйскага тэлеканала паказана не было.
Кім Чэн Ір памёр, паводле афіцыйных паведамленьняў, 17 сьнежня 2011 года. Паводле дадзеных паўночнакарэйскіх СМІ, прычынай яго сьмерці стаў сардэчны прыступ.
Забальзамаванае цела Кім Чэн Іра было выстаўлена ў Кымсусанскім мэмарыяльным комплексе праз год пасьля яго сьмерці, 17 снежня 2012 года. У тым жа маўзалеі спачывае цела яго бацькі Кім Ір Сэна. У цяперашні час краінай кіруе ўнук апошняга Кім Чэн Ын.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт