Агенты ЗША: трэцяй сусьветнай вайны ня будзе
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
11.12.2012 18:54
Ніводзін са сцэнараў не прадугледжвае выбуху трэцяй сусьветнай вайны.
Праз 20 гадоў Азія будзе больш магутная, чым ЗША й Эўропа разам узятыя, - так сьцьвярджаюць амэрыканскія экспэрты выведкі, якія апублікавалі адмысловы даклад.
Паводле дакумэнту, яшчэ да 2030 года кітайская эканоміка пасьпее абагнаць эканоміку ЗША ды стане найбуйнейшай у сьвеце.
„Мы ўжо раней ведалі, што Кітай разьвіваецца, але мы недаацанілі хуткасьці гэтага разьвіцьця", - кажа адзін з аўтараў дакладу.
Экспэрты прагназуюць таксама аслабленьне ўплыву Эўропы й ЗША. Паводле іх , разьвіцьцё новых тэхналёгіяў прычыніцца да росту патэнцыйнай небясьпекі паасобных людзей, але агулам тэрарызм стане менш небясьпечным.
Таксама палепшыцца сытуацыя сярэдняга кляса грамадзтва, пры адначасовым зьніжэньні ўзроўню беднасьці.
Ёсьць некалькі сцэнараў, - падкрэсьліваюць аўтары дакумэнту. Але ніводзін зь іх не прадугледжвае выбуху трэцяй сусьветнай вайны.
аз