Logo Polskiego Radia
Print

Брусэль заклікае інтэграваць энэргетычны рынак

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 03.12.2012 17:14
Кошт праекту — 1 трлн. эўра. Бязьдзейнасьць можа аказацца яшчэ даражэйшай.

/



Брусэль заклікае сяброўскія дзяржавы ЭЗ тэрмінова інтэграваць энергетычны сэктар.
У адмысловым камюніке Эўрапейская Камісія пужае павышэньнем коштаў на газ і электраэнергію, адсутнасьцю бясьпекі паставак, зьмяненьнем клімату і зьнішчэньнем канкурэнцыі.
Бартломей Гурба, які прадставіў дакумэнт у Варшаве, патлумачыў, што Эўразьвяз імкнецца да ўвядзеньня свабодных цэн, адкрыцьця ўнутраных рынкаў і будовы энэргетычных сыстэм, якія будуць выходзіць па-за межы паасобных краін. Паводле яго, толькі тады можна будзе разьлічваць на ўзаемную падтрымку ў выпадку ўзьнікненьня праблем.
Польшча ўжо пабудавала злучальныя лініі на мяжы зь Нямеччынай і Чэхіяй, якія дазваляюць перапампоўваць газ у абодвух напрамках. Але зь іншага боку, у Польшчы далей выкарыстоўваецца сыстэма дзяржаўных субсыдыяў, што не даспадобы Брусэлю. Эўракамісія не ўхваляе таксама падтрымкі для неэкалягічнай польскай вугальнай энэргетыкі.
Рашэньнем кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў ЭЗ, супольны энэргетычны рынак павінен быць пабудаваны да 2014 года. З-за затрымак, аднак, гэты тэрмін хутчэй за ўсё будзе адкладзены.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт