У Конга разьбіўся армянскі Іл-76
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
01.12.2012 17:54
У выніку авіякатастрофы загінулі ўсе сем чальцоў экіпажа, пяцёра зь якіх зьяўляюцца грамадзянамі Армэніі.
Грузавы самалёт ІЛ-76, які разьбіўся сёньня ў Конга, належаў армянскай авіякампаніі “Рыдж Эйрвэйз”. Трагедыя здарылася каля аэрапорта Бразавіля - сталіцы краіны. Паводле Міністэрства замежных справаў Армэніі, самалёт ажыцьцяўляў рэйс з фрахтам для адной з кангалескіх авіякампаній.
Па просьбе пасольства Армэніі ў Эгіпце праз пасольства Расеі ў Конга была атрымана інфармацыя аб тым, што ў выніку авіякатастрофы загінулі ўсе сем чальцоў экіпажа, пяцёра зь якіх зьяўляюцца грамадзянамі Армэніі.
Афрыка знаходзіцца ў самым канцы ў сьвеце па пытаньні бясьпекі авіяцыйнага транспарту. У чэрвені бягучага году ў Гане разьбіўся ляйнэр Boeing 727: падчас пасадкі самалёт зачапіў за пасажырскі аўтобус, загінулі 10 чалавек. Празь некалькі дзён у Нігерыі ўпаў пасажырскі самалёт. У авіякатастрофе загінулі 153 чалавекі.
вс