Logo Polskiego Radia
Print

Топ-ліст 100 уплывовых людзей сьвету

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 27.11.2012 15:39
У сьпісе толькі некалькі чалавек з Эўропы.

/

Прэстыжны амэрыканскі часопіс „Foreign Policy” (Замежная палітыка) надрукаваў надоечы сьпіс 100 сусьветных мысьліцеляў і палітыкаў, якія аказалі найбольшы ўплыў на сьвет у мінулым годзе – пра гэта піша "Rzeczpospolita".

Топ-ліст адкрываюць палітыкі зь М’янмы (калісьці Бірма). На першым месцы знаходзяцца разам славутая дысыдэнтка Аунг Сан Суу Чжы і прэзыдэнт Тэйн Сэйн. Яны зьяўляюцца аўтарамі мірнай рэвалюцыі ў М’янме, якая з ваеннай дыктатуры плаўна пераходзіць да дэмакратыі.

Сьпіс важнейшых для сьвету дзеячоў адлюстроўвае стаўленьне Вашынгтону да сусьветнай палітыкі. Вельмі мала сярод ста важных асобаў людзей з Эўропы – Ангела Мэркель (12-ае месца), чальцы расейскага гурту Pussy Riot (на 16-ым месцы) ды старшыня Эўрапейскага Цэнтральнага банку (20-ае месца). Палякі напэўна зьвяртаюць увагу на прозьвішча міністра замежных справаў сваёй краіны Радаслава Сікорскага, які трапіў на 85-ае месца. Дыплямата адзначылі за тое, што кажа ён праўду, нават калі гэта недыпляматычна. Сікорскі нядаўна заявіў у Бэрліне, што больш, чым нямецкай сілы, ён баіцца нямецкай бязьдзейнасьці.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт