Logo Polskiego Radia
Print

Канцэрн ВР заплаціць мільярды

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.11.2012 17:05
ВР можа заплаціць рэкордна высокую кампэнсацыю ў сувязі з выбухам буравой плятформы ў Мэксіканскім заліве два гады таму.

/

Пакуль гэта толькі неафіцыйныя паведамленьні заходніх СМІ. Пазыцыя амэрыканскага Дэпартамэнту юстыцыі будзе вядомая неўзабаве.

Фінансавая кара можа скласьці ад 3 да 5 мільярдаў даляраў. Была б гэта найбуйнейшая кампэнсацыя ў гісторыі ЗША, зьвязаная з крымінальнай справай. Супраць ВР вядзецца крымінальная справа, а кампэнсацыя зьяўляецца дамоўленасьцю паміж нафтавым канцэрнам і амэрыканскім Дэпартамэнтам юстыцыі. Паводле спэцыялістаў, некалькі чалавек могуць арыштаваць, а фірма прызнаецца да пастаўленых абвінавачваньняў.

Падчас выбуху буравой плятформы ў красавіку 2010 году загінулі 11 чалавек. Цягам трох месяцаў у Мэксіканскі заліў выцякала нафта. ВР плаціць асобную кампэнсацыю, зьвязаную з выцекам нафты – 20 мільярдаў даляраў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт