Logo Polskiego Radia
Print

З Брэйвікам абыходзяцца бесчалавечна...

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.11.2012 17:21
...не прапануюць дастаткова гарачай кавы й адпаведнай колькасьці масла – скардзіцца тэрарыст.

/

Андэрс Брэйвік лічыць, што ў турме, дзе ён адбывае пакараньне за тэракт у Осла й масавае забойства на выспе Ўтоя, ставяцца да яго бесчалавечна.

Паводле яго, у камэры занадта холадна, памяшканьні нязручна разьмешчаныя, а наручнікі падчас шпацыру перашкаджаюць. Апрача таго, ранішняя кава халодная ды не хапае масла. Гэта больш менш найважнейшыя прэтэнзіі, якія тэрарыст накіроўвае на адрас нарвэскай турмы.

Агулам, як паведамляюць СМІ, скарга Брэйвіка складае 27 старонак.

Улады Нарвэгіі пакуль ня сталі камэнтаваць ліста Брэйвіка. Ягоны адвакат пацьвердзіў, што цытаты, якія зьявіліся ў прэсе, сапраўдныя.

Прысуджаны да 21 года турмы за тэракты ў Осла й на выспе Ўтоя Андэрс Брэйвік адбывае пакараньне ў трохпакаёвай камэры. Яна складаецца са спальні, трэнажорнай залі й месца для працы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт