Акцыя „вяртаньня імёнаў” сталінскім ахвярам
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        29.10.2012 16:25
                    
                                 
                
                
                    Зачытку прозьвішчаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў зладзіла арганізацыя „Мэмарыял”. 
                
                
                
                
               
                
                          Расейскія абаронцы правоў чалавека зь няўрадавай асацыяцыі „Мэмарыял” арганізавалі акцыю „вяртаньня імёнаў” дзясяткам тысячаў ахвяраў сталінскіх злачынстваў. Акцыя была зладжаная ў Маскве на Лубянцы, побач зь сядзібай Фэдэральнай службы бясьпекі, былой КДБ.
Як і кожны год, напярэдадні Дня памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў, праваабаронцы зачыталі прозьвішчы асобаў, якія загінулі ў 1921-1953 гадох. Сярод іх былі таксама палякі, расстраляныя ў розных месцах былога Савецкага Саюза.
Расейскія СМІ адзначаюць, што па розных дадзеных, у часе сталінскіх рэпрэсіяў былі забітыя ад мільёна да некалькіх мільёнаў чалавек.
аз