Б. Барусэвіч закончыў візыт у Азію
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
29.10.2012 16:12
Старшыня Сэнату сустрэўся зь лідаркай м’янманскай апазыцыі Аун Сан Су Чжы.
Боґдан БорусевичFlickr/Saeima
Польшча – гэта для М’янмы добры прыклад станоўчых сыстэмных і эканамічных пераменаў, - лічыць Богдан Барусэвіч.
Старшыня Сэнату (вышэйшай палаты польскага парлямэнту), завяршыў свой візыт у М’янму. Падчас сустрэчы з прэзыдэнтам гэтай краіны абмяркоўвалася, між іншым, пытаньне палітычных і эканамічных пераменаў у Польшчы.
„Для ўладаў М’янмы Польшча зьяўляецца добрым прыкладам пераходу ад дыктатуры да дэмакратыі”, - падкрэсьлівае Богдан Барусэвіч.
Польскі палітык нагадваў, што М’янма – гэта багатая прыроднымі рэсурсамі краіна, якая зараз выходзіць зь ізаляцыі. Таму для польскіх бізнэсмэнаў яна можа быць цікавым месцам для інвэстыцыяў.
Старшыня Сэнату сустрэўся зь лідаркай м’янманскай апазыцыі Аун Сан Су Чжы, а таксама старшынямі абедзьвюх палатаў парлямэнту М’янмы.
Падчас свайго чатырохдзённага візыту ў Паўднёва-Ўсходнюю Азію Богдан Барусэвіч наведаў таксама Тайлянд.
аз