Польскі харчовы экспарт прадстаўлены ў Турыне
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
25.10.2012 19:18
У Італіі пачалася міжнародная харчовая выстава-кірмаш „Салон Смаку”.
на здымку розныя віды авечага сыра (асцыпэк)
Польскія прысмакі: хлебная выпечка, сокі і напоі – вось экспартныя гіты сярод прадуктаў харчаваньня. Далей ідуць малочныя прадукты і мясапрадукты. Польшча на сваім стэндзе ў Турыне выстаўліае 36 прадуктаў, у тым ліку славутыя авечыя сыры-„асцыпкі”.
Польскія xарчовыя прадукты спакушаюць ня толькі коштамі, а і водарам, якога эўрапейцы ўжо ня памятаюць, лічыць дырэктар Польскай фэдэрацыі вытворцаў прадуктаў харчаваньня Анджэй Гантнэр.
Кірмаш у Турыне праводзіцца ўжо дзявяты раз, ён працягнецца да 29 кастрычніка. Польскі стэнд быў падрыхтаваны пад эгідай Міністэрства сельскай гаспадаркі.
70 адсоткаў польскага экспарту прадуктаў харчаваньня ідзе на рынак ЭЗ, з чаго чвэрць трапляе на нямецкі рынак.
эб