Тэлефон даверу для тэрарыстаў
PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz
21.10.2012 16:01
Тэрарыст, хочаш здацца - пазвані!
Можа не дакладна тагога зьместу, але такі сэнс мае аб’ява, апублікаваная прэзыдэнтам Інгушэціі. Юнус-бек Яўкураў напісаў яе ў сваім блёгу, пакідаючы нумар мабільнага тэлефону, прызначанага для паўстанцаў і экстрэмістаў, якія захочуць здацца фэдэральным службам. Яўкураў абяцае юрыдычную дапамогу й малыя прысуды, а таксама падтрымку для тых, хто хоча заснаваць сям’ю й пачаць нармальнае жыцьцё. Ён не аднойчы наведваў бацькоў экстэмістаў і прасіў, каб тыя ўгаворвалі сыноў вярнуцца. Таксама ён зьяўляецца праціўнікам аблаваў на сэпаратыстаў, якія праводзіць Фэдэральная служба бясьпекі.
кр