26,5 млн эўра за карціну
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
14.10.2012 09:30
Герхард Рыхтэр стаў адным з самых дарагіх, жывучых мастакоў у сьвеце.
26,5 мільёна эўра - за такую ашаламляльную цану на аўкцыёне ў Лёндане быў прададзенa карцінa нямецкага мастака Герхарда Рыхтэра з сэрыі „Абстрактны жывапіс”. Такім чынам, 80-гадовы Рыхтэр стаў адным з самых дарагіх, жывучых мастакоў у сьвеце.
У апошнія гады працы Герхарда Рыхтэра сталі вельмі пажаданымі на мастацкім рынку. Нядаўна адна з яго карцін была прададзена на аўкцыёне за 15 мільёнаў эўра. Цяпер рэкорд быў пабіты. Сам Рыхтэр лічыць цэны сваіх карцін абсурдна высокімі. Тым ня менш, паводле крытыкаў, Герхард Рыхтэр - гэта надзвычай важны мастак.
Ягоныя творы можна пабачыць у самых прэстыжных галерэях сьвету. Некалькі месяцаў таму рэтраспэктыўная выстава работ Герхарда Рыхтэра адбылася ў Новай нацыянальнай галерэі ў Бэрліне
аз