Кожная пятая расейска хацела б стаць жонкай Пуціна
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        05.10.2012 19:35
                    
                                 
                
                
                    60 працэнтаў рэспандэнтак заявілі, што не хацелі б быць спадарожніцай жыцьця Пуціна.
                
                
                    
                        
PAP/EPA (EPA/VLADIMIR RODIONOV/RIA NOVOSTI/KREMLIN POOL)
                     
                
                
                
               
                
                         
Ажно кожная пятая расейска хацела б стаць жонкай Уладзіміра Пуціна. З праведзенага “Левада-Цэнтрам” сацапытаньня вынікае, што 20% жанчын Расеі не адмовіліся б ад шанцаў выйсьці замуж за кіраўніка краіны. 60% заявілі, што не хацелі б быць спадарожніцай жыцьця Пуціна, а астатнія каля 20% рэспандэнтак не маглі даць адназначнага адказу на згаданае пытаньне. Пра гэта з Масквы паведамляе карэспандэнт Польскага радыё. Дарэчы, чатыры гады таму Пуцін быў прызнаны найбольш сэксуальным мужчынам Расеі. У бліжэйшую нядзелю Ўладзіміру Пуціну спаўняецца 60 гадоў.   
вс