Logo Polskiego Radia
Print

„Фэйсбук” мае мільярд карыстальнікаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.10.2012 16:04
Яны зьмясьцілі на „Фэйсбуку” каля 1 трыльёна 130 мільярдаў „лайкаў” і 219 млд здымкаў.

/

„Фэйсбукам” карыстаецца ўжо мільярд юзэраў, паведаміў заснавальнік і ўладальнік сайта Марк Цукэрбэрг. Ён сказаў, што пад увагу браліся толькі тыя інтэрнэт-карыстальнікі, якія ўваходзяць на сайт як мінімум раз у месяц.

Яны зьмясьцілі на „Фэйсбуку” каля 1 трыльёна 130 мільярдаў „лайкаў” і 219 мільярдаў здымкаў. „ Я ўдзячны вам за тое, што я й мой калектыў можам вам служыць,” - напісаў у сваёй заяве Марк Цукэрбэрг.

Свой профіль на „Фэйсбуку” мае амаль 45% жыхароў Паўночнай Амэрыкі, 42% насельніцтва Аўстраліі й Акіяніі, 34% жыхароў Паўднёвай Амэрыкі й 30% эўрапейцаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт