Logo Polskiego Radia
Print

Наймалодшы вязень Гуантанама перададзены Канадзе

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 29.09.2012 16:49
Ён прыгавораны да 40 гадоў турмы.
Сьцяг Аль-Каіды,  foto: wikipediaСьцяг Аль-Каіды, foto: wikipedia

Наймалодшы вязень Гуантанама Амар Хадр перададзены Канадзе, дзе нарадзіўся. У гэтай краіне ён будзе адбываць рэшту прысуду за забойства амэрыканскага жаўнера. У момант затрыманьня амэрыканцамі ў 2002 годзе Амар Хадр меў 16 гадоў. Ён прыгавораны да 40 гадоў турмы. Хадр, якому цяпер 26-гадоў, зьяўляецца канадцам эгіпскага паходжаньня. На судзе ён прызнаўся да сувязей з аль-Каідай.
Хлопец трапіў у Афганістан у 2002 годзе разам з бацькам, які быў зьвязаны з аль-Каідай. Там ён прайшоў вайсковую падрыхтоўку, пазьней пачаў ваяваць у шэрагах талібаў. Амэрыканцы ўзялі яго ў палон параненага пасьля адной з перастрэлак. Паводле экспэртаў, у Канадзе, грамадзянінам якой зьяўляецца Хадр, хутчэй за ўсё яму будзе зьменшаны тэрмін турэмнага зьняволеньня.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт