Logo Polskiego Radia
Print

Гішпанская эканоміка надалей у кепскім стане

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.09.2012 17:12
На пачатку трэцяга кварталу бягучага году эканамічнае рэцэсія склала 1,3%.

Гішпанская эканоміка надалей знаходзіцца ў кепскім стане, паведамляе з Барсэлёны карэспандэнтка Польскага радыё. На пачатку трэцяга кварталу бягучага году эканамічная рэцэсія склала 1,3%. Апошнія эканамічныя дадзеныя датычаць канца чэрвеня. Да гэтага пэрыяду значана павялічыўся бюджэтны дэфіцыт, на 7% зьменшыліся банкаўскія ашчаднасьці насельніцтва. Пазытыўныя навіны датычаць рынку працы: паводле эканамістаў, рост беспрацоўя сёлета будзе хутчэй за ўсё спынены.
Эканоміка Гішпаніі, якая зьяўляецца чацьвёртай па велічыні ў зоне эўра, трапіла ў крызыс у апошнім квартале 2011 года, праз два гады пасьля папярэдніх эканамічных праблем. Паводле прагнозаў гішпанскага ўраду, у 2013 годзе надалей будзе назірацца рэцэсія на ўзроўні 0,5%, у сваю чаргу экспэрты Міжнароднага валютнага фонду прагназуюць эканамічны спад на ўзроўні 1,2%.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт