Міхалевіч - праблемы на мяжы ЗША
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        26.09.2012 09:26
                    
                                 
                
                
                    Алесь Міхалевіч прыляцеў у ЗША для ўдзелу ў працы Камітэта па правах чалавека ААН.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         
  Экс-кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Алеся Міхалевіча затрымалі на мяжы ЗША.
Супрацоўнікі іміграцыйнай службы ЗША (USCIS) у нью-ёрскім аэрапорце імя Кенэдзі не прапусьцілі беларускага апазыцыянэра. Пра гэта ў сацыяльных сетках паведамляе сябар палітыка Юрась Зяньковіч.
Паводле яго, афіцэр іміграцыйнага кантролю запрасіў Міхалевіча на дадатковую размову.
Алесь Міхалевіч прыляцеў у ЗША для ўдзелу ў працы Камітэта па правах чалавека ААН.
Алесь Міхалевіч, якога разам зь іншымі апазыцыйнымі кандыдатамі затрымалі пасьля мінулых прэзыдэнцкіх выбараў, уцёк з краіны й атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі.
Беларускі КДБ падаў на яго ў міжнародны вышук, у выніку чаго ў Міхалевіча пэрыядычна здараюцца праблемы на межах.
nn.by/аз