Успаміны толькі з дазволу ўладаў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        11.09.2012 11:20
                    
                                 
                
                
                    Урад ЗША крытыкуе вайскоўца, які апісаў сьмерць Бін Ладэна.
                
                
                    
                        
Wikipedia US Army Photo
                     
                
                
                
               
                
                         Успаміны толькі з дазволу ўладаў
Урад ЗША крытыкуе вайскоўца, які апісаў сьмерць Бін Ладэна. Яму пагражае судовы працэс.
Сакратар абароны ЗША патрабуе прыцягнуць да адказнасьці аўтара кнігі «Нялёгкі дзень» Мэта Бісанэта. Гэты былы вайсковец апісаў леташнюю аперацыю спэцатраду ВМФ ЗША Seal Team Six па ліквідацыі лідэра Аль-Каіды Бін Ладэна ў Пакістане.
Дэпартамэнт абароны ЗША абвінавачвае Бісанэта ў тым, што ён не аддаў кнігу ў друк без кансультацыі й узгадненьня з галоўнай ваеннай установай. Кіраўнік Пэнтагону Леон Панэці заявіў, што гэткія паводзіны былога вайскоўца ставяць пад пагрозу сакрэтныя апэрацыі ЗША супраць сваіх ворагаў.
Аўтар публікацыі кажа ў сваю абарону, што ў кнізе няма інфармацыі, якая пагражала б нацыянальным інтарэсам ЗША.
Юл
Яму пагражае судовы працэс.
Сакратар абароны ЗША патрабуе прыцягнуць да адказнасьці аўтара кнігі «Нялёгкі дзень» Мэта Бісанэта. Гэты былы вайсковец апісаў леташнюю апэрацыю спэцатраду ВМФ ЗША Seal Team Six па ліквідацыі лідара Аль-Каіды Асасмы бін Ладэна ў Пакістане.
Дэпартамэнт абароны ЗША абвінавачвае Бісанэта ў тым, што ён аддаў кнігу ў друк без кансультацыі й узгадненьня з галоўнай ваеннай установай. Кіраўнік Пэнтагону Леон Панэці заявіў, што гэткія паводзіны былога вайскоўца ставяць пад пагрозу сакрэтныя апэрацыі ЗША супраць сваіх ворагаў.
Аўтар публікацыі кажа ў сваю абарону, што ў кнізе няма інфармацыі, якая пагражала б нацыянальным інтарэсам ЗША.
Юл