Logo Polskiego Radia
Print

Кітайскі дысыдэнт на волі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 01.09.2012 13:34
Ван Сяонін правёў у турме 10 гадоў з-за Yahoo.
foto: glowimages.comfoto: glowimages.comfoto: glowimages.com

foto:
foto: glowimages.com
Кітайскі дысыдэнт, асуджаны на падставе дадзеных, прадстаўленых амэрыканскай кампаніяй Yahoo, выйшаў на волю. Ван Сяонін у турме правёў 10 гадоў. Пра вызваленьне дысыдэнта паведаміла ягоная жонка.

У 2003 годзе канцэрн Yahoo перадаў кітайскім уладам інфармацыю з прыватнай пошты Ван Сяоніна, што ў выніку прывяло да яго арышту й пазбаўленьня волі на 10 гадоў. Кітайскі суд абвінаваціў апазыцыянера ў „імкненьні да зьвяржэньня ўлады”. Ван Сяонін рабіў разсылку мэйлаў з заклікам да дэмакратызацыі жыцьця ў Кітаі.

Пасьля зьняволеньня кітайскага дысыдэнта кіраўнікі амэрыканскага канцэрна былі прыцягнуты да адказнасьці перад камісіяй Кангрэсу ЗША. Яны муселі растлумачыць перадачу перапіскі Вана Сяоніна. Толькі ў 2007 фірма выказала шкадаваньне за сваі дзеяньні й выплаціла сям’і пацярпелага кампэнсацыю.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт